![]()
Пачалі будаваць макет Полацкай Сафіі ў Віцебску. Нават не макет, а фантазію на тэму, бо ніхто ня ведае, як дакладна выглядала Сафія ХІ ст. пабудовы, якую ў 1710 годзе зруйнавалі расейскія войскі на загад Пятра І. А да 1750 віцебляне адбудавалі як уніяцкі храм у стылі віленскага барока. І які сёньня музэй і канцэртная заля. Прадстаўнікі Расейскай праваслаўнай царквы ў Віцебску тлумачаць сваю ініцыятыву жаданьнем аднавіць сьвятыню. Месца пад навабуд абраў асабіста дэкляраваны спонсар праекту галава «Газпрому» Аляксей Мільлер. Гэта парк на Дзьвіне ў рысе гістарычнага Віцебску.