Учынак сумленнага гамельчука

Затрымаўшыся ў Гомлі на другі дзень вырашыў узьняць сьцяг і выйсьці пазьбіраць подпісы за наш нацыянальны сымбаль. Гамельчукі, гэта цудоўныя патрыёты нашай Бацькаўшчыны – трыццаць подпісаў за гадзіну, прам пасярод горада гукаюць «Жыве Беларусь!», а на разьвітаньне кажуць: «Да сустрэчы на Brutto!» Але найбольш уразіў адзін падпісант з «капустай» на вопратцы. - Во, - кажу я сябру з фотаапаратам, - фоткай, гэта будзе кадар дня! З капустай і тое за бел-чырвона-белы сьцяг!- Ды гэта нам выдалі такую форму, - выбачаючыся пахітаў галавой хлопец. Пасьля ён стаіць на прыпынку і чакае аўтобуса.