![]()
Цырымонія ўганараваньня прэміяй адбудзецца ў менскім гатэлі «Рэнэсанс». Цырымонія ўганараваньня прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў сераду, 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», паведаміў сябра камітэту прэміі Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне, паведамляе «Радыё Свабода». Сярод прэтэндэнтаў на прэмію ў шорт-ліст трапілі кнігі «Таўсьціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.