![]()
Аператар МТС паведаміў аб падвышэнні тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі з 14 кастрычніка. У залежнасці ад канкрэтнага тарыфнага плану, падаражанне закране абаненцкую плату, званкі ў Беларусі і SMS-паведамленні. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і сувязь у роўмінгу застануцца ранейшымі, піша «Онлайнер». Як удакладнілі ў кампаніі, сума абаненцкай плата не зменіцца ў ТП «Блізкі. Для пенсіянераў», «Лёгка сказаць», «МТС смарт Гасцявы», «Ультра» і «Абсалют». Унутрысеткавыя выклікі не падаражэюць на прапановах лінейкі «Смарт», «Блізкі. Для пенсіянераў», «Выдатны» і некаторых архіўных тарыфных планах.