![]()
Шэсць студэнтаў Віленскага ўніверсітэта 1 кастрычніка 1817 года заснавалі Таварыства філаматаў. За шэсць гадоў існавання колькасць згуртавання не перавысіла 19 чалавек, але яго праца на дзесяцігоддзі прадвызначыла ідэйнае развіццё зямель былой Рэчы Паспалітай. І калі імёны Адама Міцкевіча і Томаша Зана добра вядомыя, дык іншым заснавальнікам пашчасціла менш. Сярод іх Ануфрый Петрашкевіч, Эразм Палюшынскі, Бруна Сухецкі і «адзіны не-ліцвін у сям’і філаматаў» — украінец Юзэф Яжоўскі па мянушцы Еж, які стаў на чале таварыства і надаў яму педагагічны накірунак.