У Магілёве прайшоў «Дранік-фэст»

Наведнікі фэстывалю выстойвалі ў немалой чарзе, каб паласавацца бульбянымі аладкамі. Помнік «Маладой бульбе» прэзэнтаваў на магілёўскім фэстывалі «Дранік-фэст» мясцовы скульптар Андрэй Вераб’ёў. Паводле ягонай задумы, скульптура мусіць стаць сымбалем услаўленьня ўлюблёнай гародніны беларусаў, перадае «Радыё Свабода». На самім Дранік-фэсьце ўслаўлялі адну з самых улюблёных беларускіх страваў з бульбы — дранік. Наведнікі фэстывалю выстойвалі ў немалой чарзе, каб паласавацца бульбянымі аладкамі. Праходзіў фэст у этнаграфічным комплексе «Этнахутар».