Немцы і памяць

Немцы чарговы раз дэманструюць добры ўзор таго, як сябе трэба паводзіць у дачыненьні да змрочных пэрыядаў сваёй гісторыі. Сучасным расейцам і ўсім, хто сябе асацыюе з былым СССР, варта гэтаму вучыцца ад іх. Мяне ўразіла пазаўчорашняя заява міністра замежных справаў Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера да гадавіны масавых расстрэлаў у Бабіным Яры. Прывяду яе пераклад цалкам:«У гэтыя дні спаўняецца 75 гадоў з дня масакры ў Бабіным Яры. Ва ўрочышчы Бабін Яр нямецкія акупанты Кіева празь некалькі месяцаў пасьля нападу на Савецкі Саюз забілі вялікую частку габрэяў, што пражывалі ў горадзе.