Зямляк Пэрэса зь Вішнева: Сёма любіў камандаваць і з намі гаварыў па-беларуску

Сёньня ў Ізраілі пахаваюць былога прэзыдэнта Шымона Пэрэса, які нарадзіўся ў Беларусі, у мястэчку Вішневе на Валожыншчыне, у 1923 годзе. Будучы прэзыдэнт Ізраілю пражыў у Вішневе 11 гадоў. У 1934 годзе Сара Перская павезла Шымона разам з малодшым братам Гіршам да бацькі, былога вішнеўскага рабіна Ісака Перскага, які трыма гадамі раней зьехаў у далёкую Палестыну. Ці памятае хто ў Вішневе Шымона і ўсю сям’ю Перскіх? Ці не забылі там вялікую габрэйскую грамаду, самым вядомым прадстаўніком якой аказаўся хлопчык, якога ў Вішневе ўсе звалі Сёмам? –звярнулася да жыхароў Вішнева.