120 музэяў возьмуць удзел у III Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі»

Імпрэза пройдзе ў памяшканьні спартовага комплексу «Алімпіец». На ўдзел у III Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі», які пройдзе ў Магілёве 1–2 кастрычніка, пададзена 120 заявак, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музэі імя Еўдакіма Раманава. Дэвіз форуму: «Руйнуючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансэрватызм», інфармуе БелаПАН. Імпрэза пройдзе ў памяшканьні спартовага комплексу «Алімпіец». Там плянуецца разьмяшчэнне асноўнай экспазыцыі форуму, у якой возьмуць удзел ня толькі дзяржаўныя, ведамасныя і грамадзкія музэі Беларусі, але і кампаніі, якія працуюць у сфэры музэйных тэхналёгіяў і індустрыі.