Аркадзь Смоліч: Адкрываючы Беларусь для беларусаў

29 верасня нарадзіўся адзін з заснаваьнікаў БНР, лепшы сябар Максіма Багдановіча Аркадзь Смоліч. Аркадзь Смоліч быў арыштаваны па справе «Саюз вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» быў сасланы на 5 гадоў у горад Оса Пермскай вобласці, а затым у Ішым Цюменскай вобласці Расіі. Пасля ссылкі зноў арыштаваны і расстраляны ў Омскай турме, піша Новы Час. Сын дыякана, які паспеў скончыць духоўную семінарыю, перш чым зразумець, што жыццёвы шлях святара — гэта не яго. Лепшы сябар Максіма Багдановіча, актыўны дзеяч БСГ, імя якога стаіць у ліку айцоў БНР.