У Мірскі замак вярнулася калекцыя з 18 партрэтаў Радзівілаў

Выявы колішніх гаспадароў замка цяпер будуць захоўвацца ў Партрэтным зале. У Мірскі замак вяртаецца калекцыя партрэтаў князёў Радзівілаў — 18 выяваў колішніх гаспадароў замка цяпер будуць захоўвацца ў Партрэтным зале. Партрэты набытыя ў Нямеччыне з прыватнай калекцыі князя Канстанціна Гагенлоэ. Фінансавы бок гэтай здзелкі не разгалошваецца. На след партрэтаў выйшлі ў 2012 годзе. Знайсці “парсуны” маглі яшчэ 10 гадоў таму, калі беларускія архіварыусы ўпершыню атрымалі доступ да фонду Радзівілаў у аірхіве нямецкага горада Кобленц, аднак тады гэтага не здарылася, паведамляе «Еўрарадыё».