![]()
Беларускія этна- і рок-гурты запісваюць альбом песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна. Удзел у новым музычным праекце бяруць гурты Re1ikt, Vuraj, «Варган», Harmonic style project, Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, пишет tuzin. fm. «Мы вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песьні, якія зь дзяцінства Рыгору Барадуліну сьпявала яго маці. Гэтыя песьні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыцьцё. А цяпер натхняюць нас», – кажа аўтар праекту Сяржук Доўгушаў. Яму пашчасьціла пазнаёміцца з Народным паэтам і атрымаць ад яго ў падарунак кнігу «Песьні матчыны з Вушаччыны».