![]()
«Зубры» перайшлі на родную мову. Кожную з прайшоўшых чатырох хатніх сустрэчаў наведвала ў сярэднім больш за 12 тысячаў заўзятараў, але не ўсе яны заўважылі відэаролікі, у якіх «зубры» перайшлі на родную мову. Хочаце гэта пачуць і ўбачыць? Калі ласка!Артур Гаўрус («Мой родны кут» Якуба Коласа):- Беларуская мова – дзяржаўная, нароўні з рускай. Паважаю яе, стаўлюсь станоўча. Ведаю не сказаць, што на 100%, але досыць добра. У школе беларускую вывучаў, асаблівых складанасцяў з гэтым прадметам у мяне не было. Калі зараз сустрэну беларускамоўных людзей, без праблемаў змагу з імі паразмаўляць.