Калі міліцыя была з Пазняком

На выбарах-1994 у Столінскім раёне лідар БНФ «Адраджэнне» атрымаў каля 40% галасоў. З гэтай гісторыяй спрабуе разабрацца «Радыё Рацыя». Пра асаблівасць беларускага Палесся пісалі і казалі задоўга да 1990-х гадоў. Край неабсяжных балот і незлічоных рэк ва ўсёй сваёй шматаблічнасці, самабытнасці і непаўторнасці ўсхавалялі амаль за сто год да ўзгаданых падзей гісторык Дзмітрый Булгакоўскі, легендарная вандроўніца Луіза Арнер Бойд, літаратар Адам Кіркор. “Чарнобыльскі Шлях-2001” у Пінску, акцыя гарадской суполкі КХП-БНФ “Адраджэнне” Спіс магчыма працягваць дзесяткамі выбітных постаццяў, чые меркаванне адносна краіны багнаў заслугоўвае павагі і мае аўтарытэтную вагу.