12 знакавых будынкаў, якія варта аднавіць у Беларусі

Аднаўленьне архітэктурнай спадчыны павінна быць гістарычна дакладным. У Віцебску пачынаецца падрыхтоўка для будоўлі Сафійскага сабору. Аднаўленьне гістарычнага полацкага храму ў іншым горадзе спэцыялісты называюць авантурай. Якія знакавыя будынкі было б насамрэч варта аднавіць, «Радыё Свабода» пералічыў Антон Астаповіч, старшыня рэспубліканскай рады Таварыства аховы помнікаў. Горадня: фара Вітаўта і ратуша У 1587–1589 гадах на загад Стэфана Баторыя каля старога драўлянага касьцёла ў Горадні быў закладзены мураваны гатычны касьцёл.