![]()
Прыйдзе час, калі бел-чырвона-белы сцяг i «Пагоня» зноў стануць дзяржаўнымі. 25 год назад, 19-га верасня 1991 года Вярхоўны Савет 12 склікання зацвердзіў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўнымі сімваламі краіны, паведамляе «Радые Рацыя». Аднак, па словах старшыні Таварыства Беларускай Мовы, а тады дэпутата парламенту Алега Трусава, гэтае рашэнне далося няпроста. Нямала дэпутатаў выступала супраць нацыянальнай сімволікі. Аднак дэмакратычнай апазіцыі, якая прыцягнула да супрацы гісторыкаў і мастакоў, удалося пераканаць большасць з тых, хто сумняваўся:– Нашы гісторыкі зрабілі вельмі добрае абгрунтаванне – даказалі, што гэтыя герб і сцяг значна старэйшыя, чым часоў ІІ Сусветнай вайны.