![]()
Большасць беларусаў - за вяртанне бел-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні» 25 гадоў таму бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Зь якімі сымбалямі беларусы асацыююць сябе сёньня? Ці ўдалося ўладам прымусіць беларусаў забыць пра бел-чырвона-белы сьцяг і зрабіць чырвона-зялёны сьцяг агульнанацыянальным?Гэтыя пытаньні на «Радыё Свабода» абмеркавалі гісторык Аляксей Ластоўскі, філёзаф Пётра Пятроўскі і кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус. Вёў перадачу Дзьмітры Гурневіч. Гурневіч: Канец 20 стагодзьдзя называлі эрай глябалізацыі.