![]()
17 верасьня 1939 года савецкія войскі перайшлі савецка-польскую мяжу. У вызначэньні нашага стаўленьня да падзеяў 1920-х і 1930-х гадоў мы не абавязаныя рабіць выбар паміж Польшчай ці СССР. Афіцыйная дзяржаўная ідэалёгія ў Беларусі мае адназначную вэрсію таго, што адбылося 17 верасьня 1939 году. У той дзень савецкія войскі перайшлі савецка-польскую мяжу і занялі акупаваную Польшчай заходнюю частку былой Беларускай Народнай Рэспублікі. У афіцыйнай гісторыяграфіі дзеяньні СССР называюцца «вызваленчым паходам», а анэксія Заходняй Беларусі — яе ўзьяднаньнем з БССР, пiша журналicт «Радыё Свабода» Алесь Чайчыц.