«Хронікі Нарніі» выйшлі па-беларуску

17 верасня, у суботу, а 12. 00 адбудзецца прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка». У дзень прэзэнтацыі дзейнічаюць спецыяльныя цэны на кнігу, піша nn. by. Больш за тое, кожны, хто набудзе кнігу ў гэты дзень, атрымае падарунак ад ініцыятараў выдання. Там жа, у «Акадэмкнізе», будзе праходзіць аўтограф-сесія перакладніцы першай часткі «Хронік» Надзеі Кім. Прыходзіць у кнігарню ў суботу, 17 верасня, можна на працягу ўсяго дня — з 12:00 да 17:00. Калі не ўдасцца — можна замовіць кнігу наўпрост праз сайт narnia. by. «Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры.