Сяргей Законнікаў: Прыняць ад такой дзяржавы ўзнагароду — як плюнуць сабе ў душу

Зорны час часопісу «Полымя» — 1986-2002 гады, калі ягоным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А як пачуваюцца літаратурныя часопісы пад кантролем прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта — у гутарцы «Радыё Свабода» з паэтам, якому 16 верасьня спаўняецца 70 гадоў. — Сяргей Іванавіч, яшчэ сто дваццаць гадоў Оскар Уайльд канстатаваў: «Раней вершы пісалі паэты, а чыталі іх чытачы. А цяпер чытачы пішуць вершы, якія ніхто не чытае». У Беларусі сёньня падобная сытуацыя?— Калі браць сытуацыю, якая склалася зь літаратурай, то яна нейкім чынам парадаксальная.