![]()
Менгарвыканкам даў назвы 10 вуліцам, завулкам і сквэрам. Менчукі маглі прапаноўваць для вуліц свае назвы, але прынятыя былі тыя, што падала Камісія па найменаваньні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц і плошчаў, передае «Радыё Свабода». Адну вуліцу ў раёне Выгоцкага назвалі ў гонар беларускай акторкі, пісьменьніцы і пэдагога, першай выканаўцы ролі Паўлінкі — Паўліны Мядзёлкі. Завулак каля вуліц Астроскіх і Тышкевічаў, названых у гонар шляхетных родаў Вялікага Княства Літоўскага, назавуць у гонар яшчэ аднаго роду — завулкам Ельскіх. Вуліцу недалёка ад Палаца Незалежнасьці назавуць Рэспубліканскай.