Гiсторыкi запрашаюць на экскурсію ў Курапаты

15 верасня ў Курапатах праводзіцца экскурсія для ўдзельнікаў грамадскага творчага конкурсу «Курапаты — народны мемарыял». Збор ва ўрочышчы ля Крыжа Пакутаў (каля МКАД) а 15. 00. Сябры аргкамітэту конкурсу пазнаёмяць удзельнікаў экскурсіі з новаадкрытымі фактамі з мінулага Курапатаў як месца масавых рэпрэсіяў, у тым ліку з яго ўдакладненай гістарычнай тапаграфіяй, што важна ў справе ўшанавання памяці ахвяраў таталітарызму. Зацікаўленым будзе даведзена кампетэнтная інфармацыя пра геаграфію ўрочышча, пра вынікі і перспектывы археалагічных даследаванняў, пра юрыдычныя праблемы, створаныя ўладамі ў дачыненні да Курапатаў як памятнай мясціны.