У Сеціве з’явілася новая беларуская інтэрнэт-кнігарня

Яе адчыніла выдавецтва «Галіяфы». «Сучаснага чытача трэба моцна зацікавіць кнігай, каб ён узяўся яе чытаць. Таму свой сайт для нас — гэта сродак камунікацыі з чытачамі, магчымасць паўней прадставіць нашыя кнігі і аўтараў, распавесці пра культурніцкую дзейнасць «Галіяфаў», — кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў. Неўзабаве, абяцае каманда «Галіяфаў», у інтэрнэт-кнігарні з’явіцца шэраг эксклюзіваў. Гэта беларуска-англійскі ілюстраваны слоўнік для дзетак «Наш дом», новы містычны дэтэктыў Валерыя Гапеева «Ноч цмока», другая кніга сёлетняга шорт-лістара прэміі «Дэбют» Кірыла Стаселькі, зборнік прозы Паліны Качатковай «Гняздо».