![]()
Сэсэсэраўская гаргара перабудове не падлягала. З занядбалых руінаў і зарослых пустазеллем беларускіх падмуркаў мы жадалі адрадзіць незалежную і дэмакратычную, нашую «залатую Беларусь»…Тады яму было столькі гадоў, колькі цяпер мне, — 50, а мне, адпаведна, на 25 гадоў меней. Вось такая ў нас розніца ў часе, у чвэрць стагоддзя, у адно пакаленне. Прачытаў у «Нашай Ніве» віншаванне з 75-гадовым юбілеем Юрыя Хадыкі. Юрыя Хадыку я ведаю даўно, чвэрць стагоддзя, з 1988 года — па супольнай працы ў арганізацыйным камітэце Беларускага Народнага Фронту. Я з сімпатыяй і павагаю стаўлюся да Юрыя Хадыкі.