Ці будзе інфармацыя на таварах па-беларуску?

Далека не ўсе прадпрыемствы падтрымліваюць ўнясенне зменаў у закон «Аб правах спажыўцоў». Ці падтрымліваюць беларускія прадпрыемствы ўнясенне зменаў у закон «Аб правах спажыўцоў» паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца ў абавязковым парадку на дзвух дзяржаўных мовах?З пачатку года гэта высвятляе каардынатар грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак, дасылаючы адпаведныя лісты, паведамляе «Радые Рацыя». «Пяцьдзясят на пяцьдзясят – некаторыя прадпрыемствы падтрымліваюць, некаторыя прадпрыемствы не падтрымліваюць, таксама яшчэ ёсць тыя, што яшчэ вагаюцца.