![]()
Арганізатары найбуйнейшага ва Ўсходняй Эўропе шоўкейс-фэстывалю Tallinn Music Week абвесьцілі пра прыём заяваў ад беларускіх музыкаў. Фэстываль праходзіць ужо ў дзявяты раз. Галоўныя канцэрты адбудуцца з 30 сакавіка па 1 красавіка 2017 году. Зь невялікага рэгіянальнага мерапрыемства ён ператварыўся ў адзін з галоўных эўрапейскіх шоўкейсаў і летась пабіў уласныя рэкорды. На ўдзел у ім было пададзена 1300 заявак ад артыстаў з 47 краін, для выступаў былі абраныя 250 артыстаў з 33 краінаў. Канцэрты наведала больш за 34 тысячы гледачоў, у прафэсійнай канфэрэнцыі ўзялі ўдзел больш за 600 замежных дэлегатаў, мерапрыемства асьвятлялі больш за 130 замежных журналістаў, паведамляе tuzin.