12 верасня - кастрычніцкая плошча

Свабодныя, справядлівыя выбары краіне проста жыццёва неабходныя. Трэба вярнуць уладу народу. Заява Рады грамадскага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць!»6 верасня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на так званых парламенцкіх «выбарах», чарговую імітацыю якіх улада спрабуе выдаць за «волевыяўленне народа». Яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі, у падрыхтоўцы і правядзенні якой беларускімі ўладамі былі адхіленыя практычна ўсе рэкамендацыі БДІПЧ/АБСЕ, стала відавочна, што сапраўдных выбараў праводзіць рэжым не збіраецца. Між тым свабодныя, справядлівыя выбары краіне проста жыццёва неабходныя.