Сёння – дзень нараджэння міністра БНР Палуты Бадуновай

Палута Бадунова нарадзілася 7 верасня 1885 года ў мястэчку Навабеліца сям’і арандатара маёнтку. Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, міністарка Рады БНР Палута Бадунова ўсё жыццё працавала дзеля незалежнасці Беларусі. Сёння ейнае імя напаўзабытае. Палута Бадунова нарадзілася 7 верасня 1885 года ў мястэчку Навабеліца (цяпер – адзін з раёнаў Гомля) у сям’і арандатара маёнтку. У лютым 1918 года Палута Бадунова ўвайшла ў Народны сакратарыят БНР, заняла пасаду народнага сакратара апекі. Удзельнічала ў адкрыцці беларускіх дзіцячых прытулкаў і школаў.