У Віцебску прэзэнтавалі кнігу ўспамінаў пра Генадзя Бураўкіна

Імпрэза прайшла ў Віцебскай абласной бібліятэцы. У прэзэнтацыі кнігі «Перадусім Беларусь» узялі ўдзел удава Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна — Юлія Якаўлеўна, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, першы намесьнік старшыні саюзу Алесь Пашкевіч, паэт Міхась Скобла, перадае «Радыё Свабода». Выступіў перад землякамі і Ёсіф Навумчык — аўтар аднаго з нарысаў для кнігі ўспамінаў. Генадзь Бураўкін быў для яго ня толькі паплечнікам па працы ў ТБМ імя Ф. Скарыны, якім два гады кіраваў, але й сябрам сям’і.