![]()
Харызматычны беларускі вядучы апынуўся без падтрымкі тэлебачання і выходзіць у інтэрнэт. «Падарожжы дылетанта» — гэта адна з самых пазнавальных перадач на беларускім тэлебачанні. Яе аўтар і вядучы Юрый Жыгамонт вандраваў па мястэчках і рабіў неверагодна цікавыя справаздачы паводле сваіх прыгод. Але не так даўно перадача перастала выходзіць на тэлеканале СТБ з-за складанай эканамічнай сітуацыі: у канала не знайшлося сродкаў, каб аплачваць выхад праграмы. Зараз «Падарожжы дылетанта» вяртаюцца, але ўжо ў інтэрнэт-фармаце. Амаль адразу пасля таго, як стала вядома пра фінансавыя складанасці і ліквідацыю «Падарожжаў дылетанта» на тэлебачанні, Юрый Жыгамонт перажыў інфаркт: аўтар праекта паспеў зрабіць толькі пілотныя анлайн-перадачы.