У Швайцарыі правялі беларускую дыктоўку

Асацыяцыя беларусаў Швайцарыі зладзіла беларускую нацыянальную дыктоўку ў беларускай амбасадзе. У першую нядзелю верасьня, калі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, швайцарскія беларусы зладзілі дыктоўку, перадае «Радыё Свабода». Дыктавалі і пісалі верш Рыгора Барадуліна «Чалавек не ўзьнікае так». Як распавяла сакратар Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі Вольга Крук, дыктоўка — гэта нагода падтрымаць еднасьць беларусаў:«Для беларусаў у замежжы важна падтрымаць нашу еднасьць, адчуць, што мы разам, зрабіць яшчэ адзін крок у захаваньні нашай культуры.