![]()
На эміграцыі ён быў актыўным ўдзельнікам нацыянальна-вызвольнага руху. Беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982—1997 Язэп Сажыч нарадзіўся 5 верасьня 1917 году на Наваградчыне. Скончыў Наваградзкую гімназію й польскую падафіцэрскую школу. Падчас нямецкай акупацыі ствараў аддзелы Беларускай самааховы. Афіцэр Беларускай Краёвай Абароны й сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Трапіў у палон. Пасьля вайны апынуўся ў Нямеччыне, атрымаў мэдычную адукацыю. Потым пераехаў у ЗША, жыў у Дэтройце. На эміграцыі — актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.