![]()
Брэсцкi гандбольны клуб iмя А. П. Мяшкова падтрымаў адукацыйны праект для школьнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom». Прадстаўнiк адмiнiстрацыi БГК Iван Караiчаў разам з беларускім пісьменнікам Уладзiмiрам Лiпскiм i прадстаўнiкамi кампанii velcom правялi ў першы дзень восенi займальны ўрок роднай мовы для школьнікаў другiх-трэцiх класаў гiмназii №3 Брэста, паведамляе афіцыйны сайт БГК. «Гандбольны флагман краіны БГК імя Мяшкова надае нямала ўвагі папулярызацыі беларускай мовы, - сказаў у сваiм звароце да школьнiкаў Iван Караiчаў. - Шэраг нашых кампаній па сацыяльнай рэкламе праводзяцца менавiта на беларускай мове.