Як нараджаўся «Народны альбом»?

Пасля 20 гадоў ад сваіх вытокаў “Народны альбом” прагучыць у Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. “Радыё Рацыя” пагутарыла со сведкам нараджэння “Народнага альбома”. Цэзары Галінскі – першы карэспандэнт “Gazety Wyborczej” у Менску ў 90-ыя гады. Гэта якраз той час, калі запісваўся “Народны альбом”. 16 студзеня 1998 года ў “Gazecie Wyborczej” з’явіўся вялікі артыкул: “Народны альбом” – першая беларуская рок-опера, сенсацыя сезону – але толькі для інтэлігенцкай эліты. - У звязку з тым, калі глядзіш, што адбываецца сёлета, на гэтае змаганне за квіткі, ці Вы бачыце зрух наперад? Наша эліта вырасла? - Так, канешне.