![]()
У магілёўскіх цягніках абвесткі пачалі перадаваць на беларускай мове. У Магілёўскім аддзяленьні Беларускай чыгункі давялі: існуе «ўказ начальніка дарогі, каб абвесткі агучвалі на беларускай мове», паведамляе «Радыё Свабода». «Цяпер мы паволі пераходзім на беларускую мову. Пакуль ня ўсе аддзяленьні чыгункі перапісалі лякаматыўную інфармацыю на беларускую мову, таму ў розных месцах абвесткі перадаюць яшчэ на расейскай. Пасажыры раяць прыйсьці да нейкай адной мовы. Згодна з указам у цягніках мусіць гучаць беларуская мова. Зваротаў з пратэстамі супраць беларусізацыі не паступала», — зазначыў супрацоўнік пасажырскага аддзелу Магілёўскага аддзяленьня чыгункі.