![]()
Каб бараніць беларускую мову «дасканалы твор, вядома ж, патрэбен, але ня менш патрэбныя шчыт і меч». Унізе павольна плыве Дзьвіна, паўнаводная, як у паводку, падварушваючы аблокі, што ў вадзе цяжэюць і нагадваюць касмылі намоклай воўны, якія яшчэ больш замаруджваюць рачную плынь. А ўверсе ўздымае свае лёгкія ветразі-званіцы белая Сафія, і здаецца — падзьме вецер, і цэлы ўскраек берага адарвецца ад зямлі і паплыве ці то ў далёкае мора, ці то ў блізкае неба. Мы з Генадзем Мікалаевічам стаім каля Барысавага каменя і любуемся наддзьвінскімі краявідамі.