Як мова выратавала ад ДАІ

І хто казаў, што нашыя правахоўнікі не любяць беларускую мову? «Прыйшоў я сёння ў ДАІ па штраф, — расказвае ў сябе ў Фэйсбуку магілёвец Аляксандр Агееў. — Вялізная чарга. Усім даюць штраф. Зайшоў. Там усе паперы на адну базавую ўжо падрыхтаваныя. Я, шчыра кажучы, маральна таксама гатовы. Але як толькі міліцыянты зразумелі, што ў пратаколе мае тлумачэнні напісаны не па-ўкраінску, а па-беларуску, то адразу заўсміхаліся, сталі тлумачыць мне, чаму яны вымушаныя выпісаць мне штраф. Я стаяў на сваім: «Зразумейце мяне, калі ласка. Калі б пратакол быў складзены па-беларуску, то я б з задавальненнем заплаціў максімальны штраф.