Аляксандра Герасіменя: Палюбіла Бураўкіна за цьвёрды характар

Славутая плаўчыха ўзгадала, як адбылося знаёмства з выбітным паэтам. 28 жніўня 80 гадоў споўнілася б Генадзю Бураўкіну — выдатнаму паэту, дыплямату, грамадзяніну. Яго ня стала 30 траўня 2014-га ў выніку разьвіцьця анкалягічнай хворобы. Бадай, ці не самай маладой сяброўкай сям’і Бураўкіных у апошнія гады была славутая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя — прызэрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка сьвету і Эўропы. На просьбу «Радыё Свабода» Аляксандра згадала, як адбылося знаёмства з Генадзем Мікалаевічам і па якіх крытэрах яна вызначыла, што гэта чалавек, сапраўды блізкі ёй па духу:«З Генадзем Мікалаевічам і ягонай жонкай Юліяй Якаўлеўнай мяне пазнаёміў Сяргей Шчурко (журналіст газэты «Прессбол» і мэнэджэр спартоўкі), — удакладняе Аляксандра Герасіменя.