![]()
Свята другі год ладзіцца ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. «Барадулінкі» – літаратурна-музычнае свята. Яно ўжо другі год ладзіцца на пляцоўцы Арт-прасторы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кампанія «Будзьма беларусамі», сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» і Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, паведамляе «Радыё Рацыя». На жаль, наведвальнікаў было няшмат, нягледзячы на тое, што Віцебск – горад не маленькі, ды і арганізатары пастараліся зрабіць праграму разнастайнай.