«З вышыванкай – да Дня ведаў!»

У Полацку пройдзе беларускае свята для вучняў і іх бацькоў Свята «З вышыванкай да Дня ведаў!» адбудзецца сёння ў беларускамоўным рэстаране «Росквіт». Уваход вольны. У праграме:12. 00 — 19. 00 — выстава рэчаў да школы, вопраткі і сувеніраў ад беларускіх дызайнераў і рамеснікаў13. 00 — паказ беларускай вопраткі14. 00 — дэгустацыя страў беларускай кухні15. 00 — конкурс беларускіх малюнкаў17. 00 — беларуская дыктоўка18. 00 — канцэрт беларускіх музыкаў, з удзелам Ігара Палынскага (гурт Sumarok) і Стася Сілкі. Беларускамоўны рэстаран «Росквіт» адкрыўся нядаўна ў адным з будынкаў на чыгуначнам вакзале ў Полацку.