«Малады Фронт»: 25 жніўня – «Купальскія чытаньні»

Сьвяткаваньні 25-ай гадавіны Незалежнасьці Беларусі распачнуцца конкурсам «Купальскія чытаньні». Народны Паэт Бэларусі Янка Купала – гэта той паэт і адначасна грамадзка-палітычны лідар, безь якога немагчыма ўявіць Беларусь. Ня будзе вялікім перабольшаньнем сказаць, што без Купалы не было б і Беларусі. Ягоная нацыянальна-рэвалюцыйная лірыка, драматургія і публіцыстыка – гэта тое, што стагодзьдзе таму сьцьвердзіла беларусаў у сьвеце і ўзьняла беларускі народ на барацьбу за сваю дзяржаву. Таму перад пачаткам Сьвяточнага рушаньня па праспэкце «Малады Фронт» заклікае патрыётаў прыняць удзел у «Купальскіх чытаньнях».