125 гадоў таму нарадзіўся Макар Краўцоў

20 нечаканых фактаў пра аўтара словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». 18 жніўня 1891 году нарадзіўся Макар Краўцоў (сапраўднае прозьвішча Косьцевіч), беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч, пісьменьнік, публіцыст, аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Быў ворагам камуністаў, якога ратаваў вядомы пралетарскі паэт Міхась Чарот. Сапраўдны сябра, які маральна падтрымліваў Францішка Аляхновіча пасьля вяртаньня таго з Салаўкоў (многія лічылі, што Аляхновіч — агент ДПУ). Шчыры праваслаўны — ён бліскуча выкладаў беларускім дзеткам-каталікам без аніякага прыгнёту для іхняй веры.