![]()
Славак Лукаш і японка Аканэ 16 жніўня згулялі ў Гродне беларускае вяселле згодна з усімі традыцыямі. Праўда, гэта была толькі інсцэнізацыя, а маладыя проста навучаюцца ў школе рускай мовы ў ГрДУ, піша «Твой стыль». Да мерапрыемства валанцёры рыхтаваліся больш за тры тыдні. Акцёры так ужыліся ў свае ролі, што іншы раз здавалася, быццам у аўдыторыі ўніверсітэта праходзіць сапраўднае беларускае вяселле. Быў выкуп, каравай, беларускія абрады і песні, беларуская ежа і танцы. Замежныя студэнты спявалі беларускія песні, гулялі ў гульні і нават цалаваліся, як на вяселлі.