Сёння нарадзіўся прэзідэнт БНР Мікола Абрамчык

Грамадскі і палітычны дзеяч узначальваў Раду БНР з 1947 па 1970 год. 16 жніўня 1903 года ў вёсцы Сычавічы цяперашняга Маладзечанскага раёну нарадзіўся беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, інжынер Мікола Абрамчык. Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію, пасля працягваў адукацыю ў Празе, вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Абяднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа). У 1950—1960-я быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)).