![]()
Экс-цэнтравы зборнай Беларусi па баскетболе распавеў сваю асабістую гісторыю «беларускамоўнасці». — Я нарадзіўся з беларускай мовай і жыў з ёю першыя 12 гадоў. Дома ў сям’і размаўлялі не на чыстай беларускай мове, але калі з’язджаў кожнае лета да бабулі, то там ужо былі тры месяцы выключна па-беларуску. Пасля таго, як пачаў займацца баскетболам, выправіўся ў спартовы інтэрнат у Віцебск, дзе ўсе размаўлялі толькі па-руску. Каб з мяне не кпілі, каб мяне не ўспрымалі як вясковага хлопчыка, давялося ад беларускай мовы адмовіцца. У 12 гадоў цяжка быць аб’ектам жартаў.