![]()
Міхаіл Хіло сёлета завяршыў працу над перакладам «Альпійскай балады» на англійскую мову. У інтэрвю «Радыё Рацыя» перакладчык распавёў:— Мне заўсёды вельмі падабаўся твор «Аблава» Васіля Быкава. Падавалася, што гэта нейкая недасягальная мэта — перакласці Быкава. Бо ён неаднаразова быў перакладзены. Да таго ж я і не носьбіт ангельскай мовы. Я носьбіт беларускай мовы. І раптам выпала такая магчымасць. Я даведаўся, што выйшла кніга Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» ў выдавецтве Glagoslav. Я звязаўся з выдавецтвам і даведаўся, што яны хочуць працягнуць публікацыю беларускіх твораў.