Топ-20 аб’ектаў, што сталі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі

Стаў вядомы спіс аб’ектаў, якім Савет міністраў Беларусі надаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. «Наша Ніва» склала рэйтынг найбольш цікавых аб’ектаў, якія цяпер будуць знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Трышынскія могілкі (Брэст) Маюць назву ад паселішча Трышын, якое ў ХХ стагоддзі ўвайшло ў рысу Брэста. Гэта, мабыць, самыя старыя могілкі Брэста. Многія надгробкі цікавыя з гістарычнага гледзішча. Царква ў Вялікай Сваротве (Баранавіцкі раён) Пабудаваная царква ў 1823 годзе. Адзіная ў сучаснай Беларусі трохвугольная царква. Крыж і капліца ў гонар бітвы пад Мілавідамі (Баранавіцкі раён) Праваслаўны крыж пастаўлены ў 1913 годзе ў гонар расійскіх жаўнераў, што загінулі ў 1863 годзе пад Мілавідамі.