![]()
Адметнасьць вышывальных дызайнаў Ірыны Варабей — у арыгінальным стылі «этнамадэрн». Ірына Варабей — заснавальніца беларускага мастацка-дызайнерскага брэнду ў Канадзе «Spirit of Belarus», піша «Наша ніва». «Spirit of Belarus» (Ірына Варабей) — сталы ўдзельнік штогадовага Фестывалю рукатвораў у Таронта, Канада («CreativFestival»). На сайце фестывалю адчынены персанальны блог кампаніі «Spirit of Belarus». «Spirit of Belarus» — сталы карэспандэнт адзінага ў Канадзе часопіса рукатвораў «A Needle Pulling Thread». Да гэтага часу у ім апублікавана ўжо 15 работ Ірыны Варабей. Ірына Варабей — сябра Гільдыі канадыйскіх дызайнераў вышыўкі, Канадыйскай асацыяцыі вышывальніц, Таронтаўскай гільдыі вышывальніц.