![]()
У агрэсіўных людзей, калі яны сутыкаюцца зь беларускай мовай, «адбываецца кагнітыўны дысананс, і яны становяцца адразу ветлівымі і добрымі». Мастак, музыка, паэт, тэлевядучы Андрусь Такінданг завітаў у тэлестудыю «Свабоды» напярэдадні канцэртаў у Чэхіі. - Як творчыя дарогі прывялі вас у Чэхію і чаго чакаеце ад чэска-беларускай публікі?- Вандроўныя дарогі музыкі, таму што музыку ногі кормяць. Нядаўна я быў у Варшаве, дзе адзначалі 10-я ўгодкі акцыі «Салідарныя зь Беларусьсю». . . Ня мог не завітаць у Прагу. - Летась вы разам зь іншымі беларускімі мастакамі езьдзілі на Данбас у зону баявых дзеяньняў, кантактавалі з вайскоўцамі, гутарылі зь мясцовымі жыхарамі, і ў выніку зьявіліся карціны, мастакі ладзілі пленэр ва Ўкраіне, далей была выстава ў Беларусі.