![]()
Сэрыя цішотак называецца «Край вольных, край дужых». У інтэрнэт-краме symbal. by зьявіліся цішоткі са стылізаванымі выявамі бусла і зубра на фоне традыцыйнага беларускага арнамэнту, перадае «Радыё Свабода». Сэрыя, у якой ёсьць і мужчынскія, і жаночыя мадэлі, называецца «Край вольных, край дужых». Дызайн распрацаваў графіціст і мастак Максім Пякарскі. «Сымбалі Беларусі — гэта ня толькі бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Яна мае яшчэ прыродныя сымбалі — птушку бусла і зьвера зубра. У задуме гэтых малюнкаў — паказаць, што Беларусь — гэта, па-першае, край буслоў, а значыць, край вольных, а па-другое, край дужых, такіх, як зубры.